(no subject)

Apr 28, 2010 10:51

"Выбары" пакінулі адчуваньне ня столькі падману й фальшу, колькі нейкай сюрэалізацыі й самаізаляцыі рэжыму. Сярод знаёмых і родных адведалі гэтае мерапрыяціе лічаныя адзінкі (ды й тое, не з уласнай, а са страху перад "рэпрэсіямі" - насамрэч перад невядомасьцю).
У інтэрнаце на працягу ўсяго тыдня да нас ніхто не заглядаў, не "прасіў ад сэрца". Толькі ў нядзелю па выхадзе спыталі, ці хадзіў. Я адмоўна матануў галавой, а пытаньне "пачэму?" пакінуў без адказу, не спыняючыся, ідучы далей.
І гэта такі дае рэальную надзею - беларусы (прынамсі, майго навакольля) адвярнуліся ад бессэнсоўных шоў улады й псэўдаапазіцыі, вярхушка сама сабе малюе лічбы, несумяшчальныя з рэчаіснасьцю, дае прытулак нейкім абсалютна левым гавайцам - мае ўрэшце рэшт скаляпсаваць, гэтаксама, як калісьці патанула ва ўласным маразме палітбюро кпсс, нягледзячы на вялізарны сілавы й адміністратыўны рэсурс.
У гэтай сітуацыі нам застаецца захоўваць свае каштоўнасьці (у тым ліку трывалы няўдзел у чорных прыўладных дзялішках) і быць гатовымі прыняць у свае рукі будучыню. Каб свабода не прыйшла "нечакана".

нацыянальныя каштоўнасьці, Беларуская Салідарнасьць

Previous post Next post
Up