З украінскага

Dec 14, 2007 23:38

Вядома, што ва ўкраінскіх цягніках пасьля праходу мытняў-межаў адразу актывізуюцца валютчыкі. На чым, акрамя разводу, яны сёньня зарабляюць - таямніца. Падыходзіла шмат (бо месца ў мяне было проста шыкоўнае - побач з прыбіральняй), прапаноўвала. Я ціхенька сказаў, што мне ня трэба. Да мяне болей не падыходзілі. Відаць, грозны выгляд і томік Шапэнгаўэра адштурхоўваюць. Бо мог жа я раптам пачаць казаць аб тым, што магу спазнаць іхнія грошы як рэчы ў сабе!
Чарнігаў - горад-кірмаш. Калі ажыўляецца гандаль, ажыўляецца й люд. У адваротным разе - правінцыйны дэпрэсьняк, грэбаныя хмары хаваюць дзяўбучае сонця. Рэчы на кірмашах танныя й непрывабныя.
Упершыню ехаў па Ўкраіне электрацыямі - усё ж Украіна свабоднейшы край. Бо там хоць размаўляць не баяцца. Ня сьпіць у шапку пэрманэнтны дробны гандаль - прадаюць усё ад мясарубак да ДВДшак.
Разам з гэтым бруду дафіга. Украінскай ня так шмат чутно. Ніпарадак.

Украіна

Previous post Next post
Up