Feb 25, 2007 20:46
-Бог мой! Што здарылася? Чаму пабіты? Няўжо ізноў мянты?
-...
-Дэманструеш усё...А мы тут перажываем. Ночы ня сьпім. Чакаем. Прыходу твайго, альбо званка, што ўсё добра. Сабака на цябе хутка брахаць пачне, бо не пазнае ўжо. Забыўся. Як ты на нас забываесься. Госпадзі да нашто нам гэтыя праблемы? Ну нармальна ж жывем! Праца, дзеці-разумнікі, павага суседская. Не! Яму трэба дэманстраваць!
Сябе не шкадуеш-нас пашкадуй. Чым карміцца? Сьцягамі й лёзунгамі? Цябе ж як мяса ужываюць. Чуеш?! Як мяса гарматнае. Скарыстаюцца й выкінуць! Усё жыцьцё ламаеш.
Сілаў няма маіх... Ну што ты стаў? Ідзі сядай есьці! Я тут супчыку зрабіла й мясца падсмажыла з бульбачкай. Якраз так як ты любіш... Чакала цябе... Дзеці думаюць, што ты іх разьлюбіў. Бо не прыходзіш. А мне адной страшна. Баюся я, разумееш? І за цябе й за дзетак... Вунь суседзі трэці дзень не выходзяць на вуліцу. Таксама дэманстранты.
Кажуць да іх працоўнікі ЖКГ прыходзілі. Прыйшлі люк паднялі й бітумам кіпячым бункэр залілі. Разумееш? Залілі!!! І пайшлі потым моўчкі. А ўсе стаялі й глядзелі. Ну вось дзе гарантыя, што тамака нікога не было?!!! А цяперака не даведацца... Жах які... Ты еш, еш... Гарбаткі потым налью. ...А на дня электрык прыходзіў-усё пра праводку пытаўся... А я як дура стаяла калацілася - сьмерці чакала. Ні слова вымавіць ня здолела, дык ён плюнуў й пайшоў... Ну хіба можна так жыць? Страх адзін. Я не хачу так... У бітум... Ну скажа што-небудзь. Не маўчы... Маўчыш... Ты заўжды маўчыш! Думаеш няпраўда гэта?! Ня верыш? Ведаеш жа што ЯНЫ на ўсё здольныя, а ўсё адно ня верыш!
А ён ўсё глядзеў на люк.
Потым падняўся. Прайшоў пару крокаў.
І тут яго званітавала.
Гзымс