Feb 04, 2007 01:37
Гзымс.
Дзея першая. Правілы гульні.
Пара рукаў. Сьцялі мэталёвы прэнт. Закруціліся, забегалі па шурпатай паверхні. Спыніліся, намацаўшы нейкую хібу; зьдзіўлена зьбялелі і амаль зьліліся з жалезкай.Мы ў большасьці ўсе такія… Функцыянальна аднолькавыя.
- Язык схавай. Пэўна ж ня дома…
- А дзе?
- У пізьдзе! Дастаў ты мяне! Мецьмеш біць, дык бі! - вока дрыганулася й замерла - уладар умеў сябе кантраляваць.
- Вось вазьму і як…
- Канешне!.. Як жа! Возьме ён… ГадзІну мяне тут трымаеш а клёку аніякага.
Ты да мянтоўкі кім быў?
Нечаканае пытаньне. Паўза. Надта завялікая. Нават тут, пры такіх варунках.
- Студэнтам. А яшчэ сынам і паслухмяным грамадзянінам. Толькі табе што? Усё роўна нам не паразумецца.
- Маеш рацыю.
- Маю.- шыпеньнем данеслася з кішэні мундзіра.
- Паяц. З тухлымі жартамі. І вырадак. Нават працу ня можаш як сьлед выканаць. Я ў твае гады…
Удар. Вага цела памножаная на імпульс цягліцаў і адлегласьць. Жорсткі кулак, хоць і зусім яшчэ юначы, але жорсткі. Зь любоўю біў. З радасьцю.
Давялося сьплюнуць яму на боты, каб не запэцкаць падлогу - тут знаёмая прыбіральшчыцай працуе. Усё мые. Мые ўсё. Усё мые і мые. Блядскае вока зноў задрыгалася. І сьцены мые. І вокны. Вокны? Адкуль тут вокны? Не было іх… не было!
- Адкуль вокны тут?
- Чего?
- ВОКНЫ адкуль!сука ты маскальская! - абраза захлынула. Пайшла рэакцыя: рэзэрвовая кроў, адрэналін, мазгі, мускулы твару, рукаў і …
Падонак! Як ты можаш! Нна! На яшчэ! Здохні ,сука! Здоохні!!
З прэнтам спрачацца цяжка - давядзецца падыхаць. Балюча. Вельмі балю…
Гзымс