May 03, 2007 01:26
Досыць. Пасьля ванітоў, пасьля пачуцьця абавязку. Досыць. Цяпер засталося адно - шрубчыкам працінаць цьмяны калідор, слухаючы празь люкі турэмна-інфармацыйныя перадачы прыгожыхзвонку ртоў..! 1! ДОСЫЦЬ!
Недаверлівае шурпаньне падлогі раптам перабіла незнаёмае сыканьне:
- Ідзешшшш?
- Іду.
- Куды далёка?
- Іду.
- А калі цябе...
- Іду.
- Дурань, хадзем са мной - пакажу. Пакажу. Гэта важна. Варта. Клёку так бадзяцца?...
- Іду.
- Дзьверы мэталёвыя. ДАСТ 2303-06. Ён там. Магу паказаць. Гатовы?
- Іду.
- Я ж ня проста так... я ж падзяліцца хачу... Мой сакрэт. ЁН там... Зазірні. Бачыш, які чысты? Які добры, безабаронны чалавек?
Добры, безабаронны чалавек ляжаў чатырма куксамі на ложку. Жыцьцё цягнуў адно рот, набіты вусьцішнымі трызьненьнямі. Ад сьценаў імкнуўся шэраг шэрых шлянгаў з шырачэзнымі шурпатымі штырцамі, што давалі жыцьця пасьля 17-ай усім жадаючым. Штырцы час ад часу наведвалі цела ахвяры, працінаючы яскравымі ў цемры дзюбамі адмысловыя адтуліны цела сваёй ахвяры, і перадавалі аганічныя сутаргі вялізарнае машыне, якая нагадвала банкамат. На запыленам экране сьвяціўся самотны надпіс :"Абярыце мову ўвода і ўвядзіце вашае пытаньне:"
- За што ?
- Не магу інакш.
- І адступаць позна?
- Позна.
Гзымс