(no subject)

May 09, 2016 20:05


    *   *   *
І гэты свет, ахоплены няшчасцем,
Сябе паставіць на калені
І стане сам сваім распяццем
І Ўваскрашэннем.

А можа так яно і застанецца
Стаяць ілюзіяй заклятай
І ўжо ніколі не прачнецца
Чалавек распяты.

А можа ўсё ўжо збылося
Што нам прарочылі Дзяды
Любоўю неба залілося
З валадарствам ўнутры.

А можа іншага і не было:
І боль, і сон, і цішыня -
Заўсёды чыстае святло,
Заўсёды Вышыня.


Previous post Next post
Up