Jan 02, 2012 14:19
* * * Большасьць людзей, у тым ліку і тых, якія прылічаюць сябе да духоўных, шукаюць адно толькі насычаных адчуваньняў здавальненьня. Вера многіх "духоўнікаў" у Бога такая ж, як і вера звычайнага чалавека ў сябе. Яны аднолькава вераць, што змогуць нечага дасягнуць сваімі намаганьнямі. Але ўсе іх дасягненьні абмежаваныя, хісткія. Хоць і шукаюць нечага сталага, але атрымліваюць толькі часовае пачуцьцё задавальненьня.
Мудры разумее, што ўсё, што адчуваецца - пастаянна зьмяняецца, таму ён застаецца назіральнікам, не атаясамляючы сябе з пачуцьцямі. Жыве ў свабодзе, адкрытасьці і чысьціні.
свабода