Турыстычныя даведнікі палохаюць - не купляйце ў Тайляндзе пад'есьці на вуліцы, бо атруціцеся. Мае сябры, якія там ужо пяць гадоў, кажуць - можна, толькі варта глядзець, дзе шмат тайцаў. Там, куды шмат народу ходзіць, і ежа смачнейшая будзе, і прадукты сапсавацца ў сьпякоце не пасьпеюць ;) А ежа там сапраўды файная - і на вуліцы, і ў ядальнях.
Сушаная рыба на базары ў мястэчку Бан Пхэ.
Тыповая тайская прыбіральня - зручная канструкцыя ў тамтэйшым клімаце.
Каля кожнага тайскага дому мае быць маленькая хатка для духаў (зданяў, прывідаў). Калі хатку не зрабіць ці ня дбаць пра яе і духаў не карміць-паіць, дык яны пакрыўдзяцца і будуць шкодзіць табе ў хаце. Вось "зданяхатка" каля элітнага жылога комплексу ў Бангкоку.
А гэта на высьпе Самет.
Пэўна турысты пасьля Калядаў вырашылі духаў парадаваць шампанем-півам-фантай.
Партрэты караля можна сустрэць шмат дзе...