(no subject)

Jun 21, 2012 19:34

Гэтую песьню я слухаў улетку 84-га ці 85-га, паклаўшы ўначы вуха на дынамік у кватэры сваёй хроснай маці ў Менску, куды прыехаў на пару дзён.

Яе сын якраз быў у войску, і я праслухоўваў некалькі касэтаў, што засталіся ў ягоным пакоі. На той касэце была ці не найгоршая якасьць - нават удзень яе можна было толкам слухаць толькі з вухам на дынаміку. Тады я яшчэ ня ведаў, што гэта альбом Кіно «45» і нават ня мог уцяміць, ці ўсё гэта сьпявае адзін чалавек - гэтак па-рознаму гучаў Цоеўскі голас. Калі празь некалькі гадоў пачуў «Группу крови», дык нейкі час ня мог паверыць, што раней слухаў таго ж сьпевака.

Але менавіта гэтая песьня, памятаю, моцна зачапіла. Слухаў яе ў тую ноч шмат разоў запар. І толькі ня мог у свае 10 гадоў зразумець, чаму ён баіцца, што дрэва зламаю я, школьнік :)

image Click to view

Відэа

Previous post Next post
Up