Красавіцкая дваццатка -- Nirvana

Apr 25, 2009 23:57

Улетку 92-га зайшоў я ў студыю гуказапісу ў родным Магілёве (былі такія шапікі-крамкі, дзе ты прыносіў сваю чыстую касэту, а табе на яе нешта фігачылі з асартымэнту), каб запісаць альбом Nevermind. Патлаты гаспадар узростам гадоў пад 50, якога я раней узбагаціў, запісаўшы ўсю ягоную калекцыю Led Zeppelin, пакрывіўся і спытаўся, на халеру мне трэба гэтыя аднадзёнкі -- маўляў запісалі адзін больш-менш прыстойны альбом, як швэдзкія Europe, а заўтра зьнікнуць. У мяне тады хапіла нахабства сказаць паважанаму чалавеку, каб ня блытаў божы дар з пальцам, і што нават калі гэтыя хлопцы больш нічога не запішуць, дык усё роўна застануцца ў гісторыі рок-музыкі. Што Nevermind -- не апошні і нават ня першы іх альбом я даведаўся толькі пазьней, але прыемна часам мець рацыю хаця б у галоўным :)

А яны яшчэ й Лэдбэлі слухалі ;)

image Click to view

Відэа

Previous post Next post
Up