(no subject)

Dec 20, 2012 13:26

каму нецікава чытаць пра тое як я вандрую могуць адразу адфрэндзіць мяне
тут будзе такі дыбр кожны дзень
як у старыя часы

ну панеслася

кошты
дызель Брэст-Тэресполь 27 000 BLR
PKP Intercity Тэрэсполь -Варшава - 46 PLN

стартаваў я з Брэста. Дызель Брэст-Тэрэсполь. Калі ёсць магчымасць квіткі лепей набываць загадзя і ў першы вагон, таму што ў Тэрэспалі выпускаюць на пашпартны кантроль паступова, пачынаючы з першага вагона. Чэлнакі ціснуцца адно да аднаго быццам так будзе хутчэй. Прыбывае ён у 7:18 па Варшаве. Але я выйшаў недзе у 8:30 са свайго трэцяга. У самім Тэрэсполі варта з'есць кебаба. Больш там няма чым заняцца.
Да Варшавы даехаў выдатна. 10:35-13:20 амаль без прыпынкаў.
Далей, вядома, пачалося кіно. Упершыню я ў новым горадзе нікуды не спяшаюся. Таму што не з'еду праз тыдзень. Квіткі на транспарт даволі дарагія. 3,60 PLN за адну паездку. Таму варта набываць праязныя. Набыў іменны з фоткай на 30 дзён (90 PLN). Трэба адзначыць, што мне вельмі пашанцавала. Таму што мой сусед Дзяніс з Гародні жыве ў Польшы ўжо 12 год. Таму ў мяне ёсць суперовы гід. Ды яшчэ хатка. КРАЯВІД З ХМАРАЧОСАМІ й вокны на ўсю сцяну. Паменьшаная копія маёй чайлыткі без чэрапа. Маю бегчы. Чакайце працяг.

Вашава

Previous post Next post
Up