Ніватыднёвік беларусаў у Польшчы
2011/51 (2901)
- Ёсць месцы на зямлі, пра якія трэба памятаць. Такім месцам з’яўляюцца Курапаты. Яны - Галгофа Беларусі. На гэтым маленькім кавалку нашай цудоўнай планеты гінулі тысячы людскіх існаванняў розных нацыянальнасцей - нібыта „ворагі народа”. Гэтае месца - трагічны сімвал згубы ўсіх гуманных памкненняў і пачуццяў людзей. Мае сімвалічныя працы былі створаны як супраціў усялякай тыраніі, у імя памяці звычайнага безабароннага чалавека, - напісаў вядомы гайнаўскі мастак Віктар Кабац у буклеце, прысвечаным яго аўтарскай выстаўцы „За гарызонтам”, адкрыццё якой адбылося 9 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. У час мерапрыемства ўдакладніў ён, што ў Курапатах побач Мінска ў другой палове трыццатых гадоў мінулага стагоддзя адбываліся масавыя экзекуцыі тысяч беларусаў і людзей іншых нацыянальнасцей.
Болей...