(no subject)

Feb 20, 2013 08:34

Чалавек марыць пра шчасце. Чалавек спадзяецца, што ёсць такое глянцаванае шчасце, дзе толькі прыгажосць, толькі асалода.
Лёгка любіць прыгожае, маладое, прыемнае. А вось мой стары сляпы кот у чарговы раз моцна хварэе. (Калі  старое і хворае памірае, ты адчуваеш палёгку!..) І вось гэта старое і хворае, якое пужае, якое хочацца выкрэсліць, -- таксама жыццё.
Няма глянцаванага шчасьця! Ёсьць жыцьцё на планеце Зямля -- такое, якое ёсьць, і прыемнае, і непрыемнае. 

проста, Адвайта ў сэрцы

Previous post Next post
Up