Jan 11, 2013 02:48
Я, то бок усе праявы Каці, -- мой бясконцы інтарэс; таямніца, якую разгадваеш, разгадваеш і разгадваеш.
Прачнулася ноччу, ня сплю, імкнуся вылічыць прычыны сваёй бяссоніцы -- і, вядома, не магу вылічыць дакладна. Але здагадвацца, меркаваць, імкнуцца зразумець -- гэта мне падабаецца.
Адвайта кажа, што сьвядомасьць -- гэта ўсё вакол. Яшчэ сьвядомасьць можна называць да немажлівасьці зацяганым, але і да немажлівасьці прыгожым слоўкам "жыцьцё".
Мне хочацца сказаць, што Жыцьцё -- гэта цуд. І сьмерці, напэўна, не існуе, а толькі жыцьцё, бясконцая колькасьць увасабленьняў, жывы, жывы!, адухоўлены і разумны акіян СЬВЯДОМАСЬЦІ!
прыгожа,
спазнаньне,
проста,
Адвайта ў сэрцы