(no subject)

Nov 30, 2011 17:36

Сябрук Сярожа лапатаў учора ў вечаровым менскім аўтобусе: "Вось раней я мог дваццаць-трыццаць старонак за раз прачытаць! А цяпер -- тусоўкі, "кантакт"... Чытаю толькі ў транспарце альбо ў ваннай. Пялевіна -- сунуў руку ў торбу -- чытаю-дачытаць не магу... Мне здаецца, дурнею!.."
Я засьмяялася. Бачыла я гэтую кніжку ў яго, невядома калі ў мінулым! У вёску цягаў з сабой...
А ўвогуле, зразумела Сярожу, бо і ў мяне штось падобнае. Хаця -- вядома, вядома! -- і сонца раней ярчэйшае ды г.д. Але часам і эпохам уласьціва зьмяняцца, што натуралёва, а значыць, зусім не трагічна.
Цяпер я куды менш энэргіі ўспамінам даю. Бо галоўнае ўсё ж Момант, як мага больш чысты, без ацэнкі і параўнаньня.

проста, людзі, нічога ніколі не здаралася

Previous post Next post
Up