(no subject)

Jul 30, 2009 15:27



…я выдумаў гэты сьвет, як ты свае стварэньні, Шэкспір мой…

Дзеля таго, каб у мінскім натоўпе растварацца, і людзей разглядаць, і проста быць - не шчасьлівым і не няшчасным, ня трэба зусім індуса Крышнамурці - які пра спустошаны  розум - слухаць. Тады навошта слухаць? А проста так… каб слухаць…

Беларускі пісьменнік , чые творы  ў ладнай цьвёрдай вокладцы з’явіліся, з самавітай пазнакай - “Беларуская проза 21 стагоддзя” кажа: “Сыходжу ў фантазіі, бо жыццё такое нецікавае і такое жорсткае!..” І мне думаецца:”Ну, і ўцекачы дзіўныя вы - творцы! Не хачу да вас!” А потым састарэласьць свайго мысьленьня ўсьведамляю. Зручна ж на ўсё накідвацца сто гадоў таму створанымі адзнакамі. І зручна быць цьвёрда перакананым, што рэўнівы ты такі, што любіць умееш. Альбо - не ўмееш…

…я выдумаў гэты сьвет, як ты свае стварэньні, Шэкспір мой…

ілюзіі, абумоўленасьць, людзі

Previous post Next post
Up