Google MAPS i амбасада Беларусі ў Польшчы

Jun 10, 2012 16:08

Знаёмы патэлефанаваў з Варшавы і спытаўся ці глядзеў я на Google MAPS як выглядае амбасада Беларусі ў Польшчы. Я натуральна не глядзеў - ціпа няма чаго мне рабіць як глядзець нейкую там лукашысцкую ўстанову праз "гугл", калі я ў "рэале" магу пабачыць такіх інстытуцый колькі заўгодна.

Прагне душа вось табе суд Ленінскага раёна Гродна, вось Гарадзенскі аблвыканкам, калі надта захочацца то можна і ў Мінск пад'ехаць...

Але знаёмы настойваў, каб я скарыстаўся менавіта Google MAPS. Аказалася здымкі якія выставіў Гугл прадстаўляюць будынак беларускай амбасады ў Варшаве падчас пікетавання ў маю абарону падчас мінулагодняга суду.

Твары ў людзей замазаны, але якасць здымкаў добрая таму нават пазнаў некаторых знаёмых.

Вось так трапляюць у віртуальную вечнасць :)

Потерпевший Лукашенко. Дело N11025190007, life is brutal

Previous post Next post
Up