Шок. Гарадзенскі маньяк Маскалёў, якога прысудзілі да смяротнага пакарання жывы

Feb 19, 2012 19:02

НТВ распавяло гісторыю гарадзенскага сэксуальнага маньяка Міхаіла Маскалёва, які ў 1990 годзе здзейсніў у Гродна шэраг згвалтаванняў і забойстваў.

Справа маньяка які нападаў на жанчын была ў той час "на слыху".

Цікава, што Маскалёў, якога прысудзілі да смяротнага пакарання сёння жывы. Судзілі яго ў Расеі, дзе ён таксама здзейсніў злачынства і яму ўдалося дасягнуць да мараторыя на смяротнае пакаранне. Пра гэта ў Беларусі даведаліся толькі тады, калі ў Гродна прыехала здымачная група НТВ...

Раней усе дзеючыя асобы гэтай справы былі перакананыя - Маскалёў даўно расстраляны.

Сёння ен утрымліваецца ў адной з расейскіх калоніі і праз тры гады можа звярнуцца па ўмоўна-датэрміновае звальненне.

http://www.ntv.ru/peredacha/sledstvie/#pm2&96203

ЗЫ Бацька Маскалева быў камуністычнай "шышкай" у Гродне. Але гэты фрагмент гісторыі на НТВ не патрапіў.

СМІ

Previous post Next post
Up