(no subject)

Sep 26, 2011 15:54

Вярнуўся з крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Там у чарговы раз абкаталі пальцы і паведамілі, што ў дачыненні да мяне накладзены наступныя абмежаванні:

1. Забарона выезду за мяжу (пытанне спрэчнае ў прысудзе гэтага няма як наяма гэтага і ў Крыміанльным Кодэксе, але вядома хто і чаму гэта мне абвяшчае)

2. Абавязак тры разы на месяц хадзіць адзначацца у інспекцыі. Буду наведваць іх па панядзелках.

3. Забарона змяняць мейсца жыхарства без дазволу МВД.

Тры парушэнні - і ў перад "на зону".

Як бачна абмяжаванні не надта жорсткія, але выключыць развіцця падзеяў калі мая журналісткая ці грамадская актыўнасць будуць прызнанымі "парушэннямі грамадскага ладу", як гэта дарэчы неаднойчы было раней, нельга. Таму на ўсялякі выпадак збіраю турэмны кешар :)

ЗЫ Добра, што паспеў з'ездзіць ў Варшаву да абвяшчэння умоваў адбывання пакарання. Інакш быў бы "мінус адзін".

Потерпевший Лукашенко. Дело N11025190007

Previous post Next post
Up