Nov 27, 2010 19:14
У Брэсце адмовілі ў рэгістрацыі гарадскога грамадскага аб'яднання "Памежжа". Гэта была спроба сяброў брэсцкага аддзела Саюза палякаў зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне. Сярод заснавальнікаў не было нікога з лідэраў брэсцкага аддзела СПБ , а значыць людзей на якіх можа быць алергія ў чыноўнікаў.
Не гледзячы на гэта улады адмовілі ў рэгістрацыі "Памежжа".
Канчатковае рашэнне было прынята 11 лістапада - гэта значыць 9 дзён пасьля інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі польскім СМІ дзе ён пераконваў, што ніякіх праблемаў з рэгістрацыяй грамадскага аб'яднання не будзе, маўляў толькі б людзі хацелі.
У Брэсце палякі захацелі. І што? Фіга з макам.
Сёння адбылося паседжанне Галоўнага Савета Саюза палякаў на якім была абмяркована сітуацыя і прынята рашэнне аб тым, што Саюз палякаў не будзе выконваць прапанову Лукашэнкі і складаць дакументы на рэгістрацыю.
Сябры Рады палічылі адмову рэгістрацыі ў Брэсце і невыкананне Лукашэнкам свайго абяцання міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму (абяцанне пра якое Лукашэнка ўзгадваў у інтэрв'ю - зняць буйны штраф накладзены на фірму "Палёніка, які так і не быў зняты) дастатковым доказам крывадушнасці ўладаў.
На дадатак сябры СПБ не хочуць пагадзіцца з тым, што назва арганізацыі, яе маёмасць маюць ў гэтым выпадку застацца ў Станіслава Сямашкі.
Такое рашэнне было прынята большасцю галасоў (адзін з сяброў Рады ўстрымаўся ад галасавання).
Перад галасаваннем Рада праслухалі запіс пасажу Лукашэнкі на тэму СПБ у часе інтэрв'ю польскім СМІ.
Часам смяяліся, часам пляваліся
Некага павесяліла расповед Аляксандра Рыгоравіча пра тое, як у 1994 годзе ён наведаў СПБ.
Лукашэнка ствердзіў, што аб гэтым яго прасілі ксяндзы. На самой справе прасіўся на сустрэчу сам Лукашэнка, які абяцаў тагачаснаму кіраўніцтву СПБ вырашэнне ўсіх праблемаў аб'яднання ў выпадку сваёй перамогі. Яшчэ забаўна было, што Лукашэнка распавядаў пра вялікі натоўп. Нібыта ледзь не мітынг быў. Тым часам сустрэча была ў Доме Польскім ў кабінеце старшыні арганізацыі. Было некалькі асобаў з кіраўніцтва арганізацыі...
Некага павяселіў пасаж Лукашэнкі, пра тое, што Анджаліку Борыс адхіліў ад пасады з'езд. Няўжо так херова ў Аляксандра Рыгоравіча з інфармацыяй?
***
Ужо пры першай праверцы абяцанкі Лукашэнкі аказаліся хлуснёй. Сталася ўжо традыцыяй, што ягоныя абяцанкі нічога не азначаюць. У Вялікай Бераставіцы паўнагадовых асобаў мужчынскага полу, якія не ў стане кантраляваць свой язык і не ў стане выконваць свае абяцанкі, называлі словам "балабол".
Маўляў, балбоча - а выніку ніякага.
Перакананы, што калі б Аляксандар Рыгоравіч жыў у Вялікай Бераставіцы яго б называлі менавіта так.
Польшча-Беларусь