Jun 09, 2013 11:06
калі грэшнікі спяць,
нехта ж павінен заняць
іхняе месца
можа памёрлыя
труцца адзін аб аднаго
трухлявымі сцёгнамі,
енчаць ды вохаюць
узбуджаюцца, разумеючы,
што мала хто
рабіў гэта ў труне
можа ненароджаныя
ва ўлонне маці
захлынаюцца мацюкамі
ды лупяць кулачкамі
знутры па жываце
ў чаканні
свайго нараджэння
а можа
і самі праведнікі
ідуць у бар,
каб нажрацца ўдрызг,
пабіцца з ахоўнікамі,
памацаць дзеўку ў прыбіральні
толькі, як вядома,
трохмесны столік
з таблічкай
"reserved for righteous"
яшчэ ніхто
не займаў
таму, калі грэшнікі засынаюць,
лёгкая ўсмешка кранаецца
іх вуснаў,
і ўсё засынае
разам з імі
вершы'13