Рэпарцёр

Apr 28, 2017 15:19



Рэпарцёр

Побач з домам - люк адкрыты.
За кустамі - кот зарыты.
А ў пясочніцы дзьве Іры
далі ў вока Славаміру.

Па дварах, нібы бараны,
ходзяць статкі хуліганаў.
За вітрынай крамы “Смак”
адпачыць прылёг прусак.

Два п’янтосы ў басаножках
ледзь трымаюцца на ножках.
Ля дзіцячага садка
задушылі чарвяка.

Вунь - імчаць цэментавозы
на будоўлю хмарачоса.
Там на плоце дзесяць слоў,
з іх палова - мацюкоў.
Плюс яшчэ будаўнікі
нам зламалі турнікі.

Заўтра будзе ўсё ў газеце
у раздзеле “Пішуць дзеці”.

дзеці, вершыкі

Previous post Next post
Up