Oct 15, 2016 15:25
У пятым класе Жэня памёр.
У шостым, на верасьнёвай лінейцы
яго не пазнаў нават сусед па парце Ягор -
найлепшы сябар на гэтым свеце.
Настаўніца праваслаўнай і фізічнай культуры,
чэмпіёнка раёну па экзарцызму Эла Нігілюк
паведаміла пра Жэню ў царкву і сілавыя структуры,
зразумеўшы адразу, што ён - пякельны хлапчук.
Але ніхто яе не паслухаў: ані мянты з папамі,
ані бацькоўскі школьны камітэт.
Сказалі: "Падумаеш, мёртвы. Мы з радасьцю самі
дзювама нагамі ступілі б на той сьвет".
Тым часам насталі восеньскія халады…
Бацькі Жэні, масоны-экстрэмалы,
на могілках на сьвята Дзяды
адкрылі ўсім у пекла і рай два бясплатных парталы.
Дурныя рванулі ў пекла, наіўныя ў рай.
Але назад і тыя, і тыя прыйшлі з пахмурымі тварамі.
Толькі мясцовы бацюшка Мікалай
вярнуўся вясёлы і з нейкімі п'янымі шмарамі.
Вядома, сьпецслужбы зацікавілі хады на той сьвет.
Заадно паднялі з архіву заяву на хлопчыка Жэню.
Завербаваны, як першы ў краіне некраагент
ён быў адпраўлены ў выведку ў вогненную геену.
Але пацан меў уласны план: сабраўшы банду чарцей,
прывёў іх да прэзідэнта на ранішнюю планёрку.
Чуліся крыкі, пагрозы, плач… Карацей,
трупы кіраўнікоў склалі на пляцы прыгожай горкай.
Тым часам сьвет ператвараўся ў шызоідны вінігрэт:
натхнёны ўдачай, тандэм масонаў-вынаходнікаў
адкрыў парталы да экзатычных планет -
Казачных Даўбаёбаў і Чорных Гномікаў.
Першыя адразу па-хатняму адчулі сябе на Зямлі.
Другія адкрылі начны клуб для дзяцей і аматараў готыкі.
Пасля на планету нейкім чынам прыбылі
прадстаўнікі сузор'я Найноўшай Эротыкі.
Тады Эла Нігілюк, сабраўшы атрад праваслаўных баевікоў,
абвясьціла джыхад гасьцям няпрошаным.
А людзі з верай і зброяй такія дурныя, што будзь здароў.
Карацей, будучыня не абяцала нічога харошага.
Жэня зразумеў - будзе вайна, прычым не адзін год.
Таму, пасля доўгіх дыскусій з чарцямі,
усіх фанатыкаў загналі на гіганцкі параход
у вечны круіз, раз ня могуць ня быць скатамі.
Гэта ўсё было гадоў 20 назад.
Зараз чэрці сядзяць хто на зоне, хто па дварох з гітарамі.
А мёртвы Жэня, усталяваўшы свой некрадыктат,
заняўся простымі чалавечымі марамі:
цяпер адстрэл даўбаёбаў дазволены круглы год;
мянты сталі бяскрыўднымі, як насмарк і нарды;
плюс на працу людзі з палёгкай паклалі болт,
бо на райскіх складах акцыя "ўсё бясплатна".
Праўда, ёсьць ва ўсім гэтым адзін вельмі сумны факт:
забылі ўсе пра душу і іншыя тонкія штукі.
А раз так, раз так! -
пайду і з гора нап'юся, сукі…
вершыкі