Mar 01, 2009 23:47
Мы вярнуліся з Строчыцаў. З'едзілі-такі разам я і Наська.
Адчуванні змешаныя: перш за ўсё крута што выбраліся, ёсць цікавыя фоткі, паглядзелі як палілі пудзіла трохі пагулялі.
З іншага боку - халодна - мяне прадзьмула ветрам да касцей))) адагрэлася толькі бліжэй да ночы дома ад глінтвейна. цяпер думаю ці то я захворваю, ці то праз ноч будздзе палепей))
Аааа і яшчэ - значную частку часу прастаялі за блінамі))) Наська настаяла - а я не здолела адмовіць - яна асабліва перад выездам ня ела - ды і аказваецца ў яе фальклорным гуртку сказалі на Масленіцу сажраць бліноў. Строчыцы проста не спраўляліся з такім наплывам - майстры нам сказалі, што нечакана прыехала ўдвая болей людзей чым у мінулым годзе, машыны самі бачылі стаялі ад самых Азярцоў і да самага музею.
Так што вось такое падарожжа. Фоткі ці то ноччу зараз павешу, калі праца дазволіць - ці то заўтра ўжо пасля сіесты.
На ўсялякі выпадак запішу сабе ў мозк - на выпадак наступнага падарожжа ў Строчыцы - тэрмас з кавай - гарбатай абавязковы, пажадана ўсё ж ехаць кумпаніяй на машыне (гэта добра, што калі мы пачалі падмарожвацца, нас забралі з сабой у Мінск майстры - дзякуй ім проста вялічэзны), і апранацца як мага цяплей - хавацца ад холаду ў Строчыцах асабліва няма дзе))
Гэтай зімой вясной я яшчэ так ня мерзла... брр.
падарожжы,
святы,
асабістае,
наська,
строчыцы