Мдзя ўмеюць гарадскія ўлады зрабіць даволі не прывабную Кастрычніцкую плошчу яшчэ больш непрывабнай. Сёння фоткала ў тым раёне - дзякуючы пустому паўрастаяўшаму катку - можна фоткаць другую частку Красной жары пра русіш советыкус піпл хаця б і зараз.
Вы не падумайце, мне Мінск як раз вельмі падабаецца) проста ёсць такія ў ім месцы - ну вось тыпу саркафагу, дзе мне неяк не хапае мастацтва для гамоніі ўспрымання)))) во як сказала.
пад катам яшчэ пару з зімніх забаўнасцяў савецкага Мінска) ну ці проста Мінска,каму як падабаецца.
люк дадае вастрыні))
Мой любімы дом. У гэтым выглядзе мог бы стаяць і гадоў 20-30 назад.
Гэтыя фоткі з СССР не звязаныя. Так проста. Адная забаўная, другая мне падабаецца.
Небяспечны фантан.
Праспект Скарыны ў вагні)