2014

Dec 30, 2014 22:39

ЖЖ - самае месца падводзіць вынікі году. Тут ціха, камерна і для тэкстаў больш прыстасавана. Хаця пэўна я буду пісаць каротка.

2014 год перавярнуў усё ў сусветнай палітыцы, дадаў страху за незалежнасць Беларусі і прымусіў шмат што пераацаніць. Асабіста для мяне, праўда, 2014 быў... ну нудным, сумным і нават трохі дэпрэсіўным. Пры гэтым і кепскага асабліва, дзякуй Б-гу, нічога няма. Проста... я думаю, можа, гэта і ёсць дарослае жыццё, калі прыгодаў становіцца так мала?

Карацей)) з мінусаў. мне вельмі не хапала падарожжаў. ыыы. мне вельмі не хапіла нармальнага адпачынку. звыклася да добрага. як ні круці, тут, канечне, і падзеі ва Ўкраіне вінаватыя - Крым быў запасным варыянтам, які пасля шмат якіх падзеяў згуляць ужо не мог.

з мінусаў - пачалі адвальвацца старыя кантакты. будзем верыць у лепшае, што гэта яшчэ можна паправіць.

з мінусаў. мары рознага ўзроўню не збыліся. і новыя не з'явіліся)) проста паціху тлеюць там недзе.

з мінусаў. журналістыка не стала да мяне бліжэй. нават была магчымасць аднавіцца на адной старой журналістскай працы, але адмовілася, бо ёлкі, рэпутацыя магла сур'ёзна пацярпець.

з мінусаў. кот вырас і звар'яцеў)))

З плюсаў. Я нечакана стала перакладчыкам))) Сур'ёзных дэвідэнтаў мне гэта не прынесла. Але ў прынцыпе прыкольна, што гэта камусьці патрэбна і падабаецца. Амаль даперакладала другую кнігу.

З плюсаў. Я знайшла класнае месца, хаця і не журналістскае, але дзе мне рэальна прыкольна працаваць)) За што дзякуй.

З плюсаў. Няма кепскіх навінаў.

з плюсаў. Вар'яцкі кот усё ж разумны і класны)))

Усё. Буду марыць пра вялікае падарожжа ў 2015 годзе, каб не было вайны, дэвальвацыі і каб збыліся мары))

асабістае, 2014, вынікі году

Previous post Next post
Up