Dec 30, 2013 02:04
Падводжу вынік года сёння, бо заўтра чакаецца шмат дарогі і мала інэту. Увага) у пасце адсутнічае калядны і пераднавагодні настрой, таму тым, у каго яны ёсць прачытанне не рэкамендуецца))
1. Праца. Калі азірнуцца назад у 2013 годзе ўсё было кепска, таму што працы мары так і не знайшлося) Але глабальна год можна падзяліць на дзве часткі: да канца верасня, калі працаў было шмат, і пасля. Да скарачэння працаў я ішла доўга і ўпарта, бо столькі іх быць проста не магло. Але зразумела, што ў выніку стала і значна меней грошаў) а значыцца меней падарожжаў.
(яшчэ адным сумным вынікам году можна лічыць тое, што ўпершыню я трапіла на даволі вялікія грошы з працадаўцамі. Адзін з іх не расплаціўся ажно за два месяцы. Дай, мне сусвет розуму, у наступным раз спыняць працаваць адразу пасля затрымкі грошаў нават на тыдзень за 1 месяц)
Пазітыў: у выніку я-такі закончыла асабісты праект - пераклад Гары Потэра, які валяўся ў мяне блізу паўгады ў стане недавычатаных 15 старонак.
Негатыў: ячшэ адзін асабісты праект фотабук за 2012 год валяецца ў стане макету. нешта ўвесь час грошаў на яго шкада))
Негатыў. У выніку знаходжуся ў перманетным пошуку працы. І пры гэтым разумею, што ў гэтым пошуку мне наўрад ці дапамогуць свае. Да некаторых звярталася ўжо. Амаль ва ўсіх знаходзяцца прычыны, чаму яны гэтае пытанне не вырашаюць) Зноў буду калупацца на расійскіх сайтах) мо, пашэнсіць.
2. Асабістае жыццё. Агулам усё было добра і стабільна, нават калі нейкія праблемы і былі, то яны прайшлі знешне незаўважанымі і не былі ў выніку глабальнымі.
Нечакана для мяне самой (і прычынай гэтага могуць быць адно толькі тараканы ў маёй галаве) зніжэнне даходаў прывяло да знікнення як мінімум адной блакітнай мары, вядомай у вузкім коле маіх знаёмых і сяброў як "домік у цнянцы" )) Не ведаю, на якім маім аптымізме і ідэалізме яна трымалася, бо ніколі не было дастатковага ўзроўню даходаў для яе рэалізацыі. Пахіснулася яшчэ адное спадзяванне, якое было ўскосна завязана на доміку))
Пазітыў: вынікам скарачэння паездак і майго асабістага жадання стало з'яўленне ката Яські, які, на мой погляд, як мінімум не дае нам сумаваць))
Пазітыў: што не кажы, за мінулы год мы шмат ездзілі. Акрамя бліжняй Еўропы была ўпершыню Турцыя (амаль першы сумесны паўнавартасны адпачынак не ў намётах), некалькі лагероў для Наські летам і Кітай увосень.
Пазітыў: жаданне зменаў стала прычынай з'яўлення ў маёй галаве плана, якога я сама ўжо баюся. Тэрмін для пачатку ягонай рэалізацыі я паставіла на вясну, вось і паглядзім ці выправіцца да таго часу нешта ў мяне ў прафесійным плане)
Пазітыў: Наська ўжо амаль дарослая) А Паша ўсё такі ж класны, калі не бурчыць)))
Негатыў: нешта з таго, на што я спадзяюся ўжо не першы год, так і не адбылося))
3. Беларусь. Не зазіраючы ў навіны... скажу, што мяне трохі спужала колькасць смярцей за 2013 год. і тое, што амаль нічога значнага не адбылося. падзеяй апошніх пары месяцаў стаў безумоўна канцэрт "Ляпісаў", па якім не прайшоўся толькі лянівы. Але ж там было крута... )) З віртуальнай прасторы здзівіла нечакана балючае моўнае пытанне, якое на мой погляд, было амаль забытае ў Беларусі і пад нечаканым вуглом: беларускамоўныя прыцясняюць рускамоўных. Трэба гэта запомніць)
Вынікі: гараскоп мне нешта абяццае на 2014 год заўважныя пазітыўныя змены. Хай яно так і будзе. Я заканчваю 2013 год не ў вельмі вясёлым настроі, так і не дачакаўшыся цуда. Але ж буду зноў чакаць цуда ў 2014.
асабістае,
пазітыў,
думкі,
негатыў,
вынікі году