Оооопера абнавілася. Адразу да 17 (я прапусціла, таму да 18 версіі). Неяк я наракала на тое, што закладкамі ў браўзерах нязручна карыстацца? Адна з добрых зменаў пасля абнаўлення, у оперы больш няма традыцыйных закладак...
Галоўныя змены ў Оперы: яна "перасела" на рухавік хрома. у сувязі з гэтым зніклі шмат якія зручныя фішкі оперы.
(на малюнку, дарэчы, паказана, дзе якія браўзеры (дэсктопныя) самыя папулярныя)
Недахопы новай версіі:
1. Няма "кошыка" зачыненых укладак. Больш не дзейнічае спалучэнне CTRL+Z і даводзіцца наўгад адчыняць CTRL+SHIFT+T усляпую. Адна з найбольш раздражняльных для мяне асаблівасцяў у хроме (акрамя яшчэ старонкі хуткага запуску).
2. Знікла магчымасць настройваць старонку "хуткага выкліка пад сабе". Немагчыма змяніць фонавы малюнак, для гэтага даводзіцца пампаваць тэмы (як у хроме), што на фоне ранейшай магчымасці проста выкарыстаць малюнак з галерэі напрагае. Акрамя таго, немагчыма зменьшыць/павялічыць колькасць ярлыкоў на старонцы ў выніку старонка лёгка пераўтвараецца ў рулон)))
Плюсы ў параўнанні з хромам у тым, што гэтыя ярлыкі хаця б можна самастойна настройваць і нават засоўваць туды цэлыя тэчкі з закладкамі.
3. няма панэлі, дзе можна было б захоўваць закладкі. (*плач Яраслаўны*). У Хроме дарэчы рэалізавана. АПД. Знайшлася панэль у эксперыментальных функцыях opera://flags - Enables a quick access bar below the address toolbar - уключыць.
4. няма бакавых панэляў (для мяне гэта не істотна), вееельмі ўрэзаныя наладкі па ўзроўню з старэйшымі версіямі.
5. немагчыма наладзіць аўтаматычнае абнаўленне старонак (мне вельмі было зручна для адсочвання навінаў).
Плюсы новай версіі:
1. Ах "заначка" - гэта цудоўна (доступ з галоўнай старонцы). Я ўжо некалькі год не карыстаюся традыцыйнымі закладкамі, ды яны і згубіліся недзе пры чарговым абнаўленні. Дадаваць у заначку проста - дастаткова націснуць на "сэрца" злева, глядзець даволі зручна, калі іх пару дзесяткаў. Тое што трэба для мяне, каб захоўваць на кароткі час патрэбныя старонкі, а потым так жа лёгка выдаляць. Калі б далі магчымасць вярнуць панэль з закладкамі + гэтую заначку = для мяне быў бы цуд.
2. Беларуская мова інтэрфейсу. Ёсць тое, чаго няма і ніколі не было ў хроме.
3. дызайн усяго, акрамя галоўнай старонкі (навошта там такое вялікае акенца яндэкса і як яго адтуль прыбраць?) і ў выніку наладак - бээээ. Астатняе лаканічна, можна сказаць нават мінімалістычна. Магчымасць выходзіць на галоўную старонку хуткага доступу з любога вакенца. Лепей выкананыя "запампоўкі", не вылазяць ні адкуль знізу (горш толькі ў мазіле - выскоквае нечаканка)).
4. да 18 версіі распрацоўшчыкі навучылі перацягваць адчыненыя ўкладкі - новая версія лёгка падхапіла - і частку (чамусьці старонкі хуткага запуска).
5. Што не кажы стары рухавік оперы ўжо не так добра працаваў з шмат якімі сайтамі( Напрыклад фб пры чытанні стужкі мог падвіснуць і проста пры аўтаматычным абнаўленні гэтай стужкі і пры выпадку, калі стужку трэба было гартаць далёка.
Шансаў, што нешта выправіцца не ведаю... ці ёсць. Пакуль што тэстую новую версію і захоўваю яе ўровень са старой. Пакуль траблаў у працы не заўважана, памяці быццам бы меней есць чым старая версія (пры тых жа закладках). Думаю, пачакаю яшчэ версію і паспрабую перапаўзці)
І дарэчы, вельмі карысны артыкул, дзе зразумела, чаму спынілі распрацоўку свайго рухавіка, што далей будзе з Операй і г.д.
http://www.computerra.ru/55403/new-opera/