Беларуская мова)

Aug 18, 2013 15:06

На адным з сайтаў, дзе я вучу розныя мовы (прынамсі падцягваю слоўнікавы запас), сярод моваў, якія можна вывучыць нарэшце з'явілася беларуская)))
Пакуль што яе вучаць толькі некалькі чалавек, але прыклады агучаныя добра (з таго, што я чула), так што прапаную ўсім, хто яшчэ не вельмі добра ведае беларускую і хоча падняць колькасць тых, хто ёй займаецца запісацца на курсы))) А астатнім павыпраўляць практыкаванні навучэнцаў)
Я бы сказала, што гэта першы такі прыклад (можа, я чагосьці не ведаю), і іншы сайт не так даўно адмовіўся ад беларускай мовы інтэрфэйсу праз яе непрыбытковасць. Так што мне асабіста прыемна. Вось спасылка: www.livemocha.com/

пазітыў, піяр, беларуская мова, інэт

Previous post Next post
Up