Dec 21, 2012 20:36
Не сакрэт, што я часта трапляю ва ўсялякія забаўныя сітуацыі. Ці знаходжу іх))) Вось пасля чарговай серыі падарожжаў вывела адну заканамернасць і магу падзяліцца адной забаўнасцю.
1. За маі даўгія ногі Б-г часценька ўзнагароджвае мяне маленькай адлегласцю паміж крэсламі ў аўтобусах і самалётах. Калі ж дзень у яго зусім пайшоў неяк не так, то ён яшчэ дасылае на маё пакаранне чалавека, які адкіне крэсла назад і здолее зблізіцца са мной яшчэ больш))))
У Wizzair, дарэчы, цалкам для мяне нармальныя адлегласці паміж крэсламі))) Але добрыя самарыцяне і да Кутаісі, і да Кіева - ыыы што граха таіць, мне амаль адзінай, каму так пашэнсіла на ўвесь салон, людзі ехалі ў прынцыпе роўна - пералёт-та ўсяго дзвухгадзінны - пераселі да мяне на калені. Скардзіцца амаль бессэнсоўна, сварыцца з іншымі пасажырамі не хацелася, таму я развлякалася па свойму - прыдавала іхняму жыццю рытм))))) Спачатку проста маршам, потым пад музыку... Генацвалі мужна пратрымаўся ўвесь палёт (хаця дзёргаўся, калі я распавядала, што трымаю грузіна на каленях), а вось дзяўчына ўрэшце рэшт здалася. Спадзяюся, ім спададабалася)))
Сцеражыцеся, пасажыры, практыка будзе падоўжаная.
2. Сёння ноччу мне пашэнсіла ехаць не толькі побач з наськай на бакавых (гэтая асобная трагічная гісторыя))) і пераязжаць не толькі з 2 мяжы, але яшчэ і мець над галавой украінца, які сыйшоў бухаць амаль адразу пасля ад'езду з вакзалу. Я ўжо амаль забылася пра ягонае існаванне, святло ў вагоне пагасілі. я валялася і чытала букрыдэр у навушніках. У такой сітуацыі, калі цябе нехта ляпае па плячыма, дзёргаешся, выймаеш навушнік і спрабуеш сфакусіравацца на незнаёмым твары ў паўцені.
... - где брали?
- Што? - не разумею я.
- Матрац вы где брали? - перапытвае ён.
Я, канечне, ўразілася разумнасцю пытання і ткнула кудысьці неапрэдзелённа ўверх.
- Там.
Збіраюся чытаць далей, але не тут-та было. Украінец у вельмі добрым настроі і лагодна працягвае пытацца, засцілаючы ложак.
- А вы журналист?
оО. Я не ведаю, ці чувак тэлепат, ці ў мяне на твары напісана, ці чытаюць толькі журналісты? Хлусіць не хацелася.
- Да, - кажу. - Журналіст.
- А пра что вы пишете?
ыыыы))) Падумала я. Услых сказала:
- Вой не, а можна я проста ціха пачытаю кніжку?))))
падарожжы,
пазітыў,
негатыў,
Украіна,
Беларусь,
хі-хі