"Салавей-разбойнік" . Я ў разгубленасці...

Dec 09, 2012 19:04

... рэкамендаваць ці не гэты фільм? Ну па-першае, вам спадабаецца гэты фільм, калі падабаецца Ахлабысцін. Гэты фільм увогуле = Ахлабысцін. Бачна нават з якім кайфам ён грае. Па-другое, я асабіста пабачыла шмат паралеляў з "Вендэтай" толькі з рускім ухілам. Па-трэцяе, ну так, ёсць паралелі і з старым фільмам Ахлабысціна "Даўн хаўз". Па-чацвертае, я ўвесь час узгадвала пра прыморскіх партызанаў.

З большага беларусам гэты фільм, пэўна, не спадабаецца, бо мы іншыя. Мы не разумеем, як можна ўсё добра не прадумаўшы, не зрабіўшы падкоп выходзіць супраць 300 вайскоўцаў, не затаіўшыся ў лесе з аўтаматам. Такія ўжо беларусы. А там... ну такія ўжо рускія, калі разглядаць іх без прыўкрас. Увогуле наўрад ці можна героя Ахлабысціна лічыць сапраўдным чалавекам, хутчэй нейкім сімвалам.

Даволі цікава, што "Салавей-разбойнік" з'явіўся ў 2012 годзе. Не ў 1991-м, а 20 год пасля.

Карацей, рэкамендую. Успышка нейкіх уражанняў гарантаваная)) Пайду пачытаю чужыя рэцэнзіі і можа шпалерыну з наглай усмешкай спампую.

Расія, пазітыў, думкі, кіно

Previous post Next post
Up