Законы Мёрфі ў дзеянні

Nov 17, 2012 00:58

Сёння два разы з імі сутыкнулася. Страшная штука))

Па-першае, кур'ер з крамкі, які быў прынесці мадэм патэлефнаваў па законе подласці менавіта тады, калі я пачала набіраць ваду ў ванну)) Круцей было б толькі, калі б давялося вылазіць для пакупкі.

Ну і... другая гісторыя звязана менавіта з гэтым самым мадэмам. Значыцца наш старэнькі ўжо Зіксель (яму гады чатыры хіба? аднагодка нашага адслу, мы з яго пераскочылі з беспаролкі))) ужо два дні не даваў нам вай-фаю. Памёр пазаўчора ўвечары і ўсе танцы з бубнам вакол яго не давалі выніку.

Мы яго, сумленна кажучы, пахавалі. Бо былі ўжо ўсялякія глюкі, праўда, звязаныя з інэтам і адслам, вай-фай працаваў бяз збояў. Ну і па хуткай справе замовілі іншы, параены адразу дзвума экспертамі))) (журналісткая звычка - заўсёды звяртацца да экспертаў)))). Ужо пасля замовы, я пачытала пра яго водгукі - пішуць наладжваць вельмі складана, тыя ў каго атрымалася, яго хваляць, астатнія пішуць, што нгічога не працуе)))

І вось сёння ўвечары Паша пачаў гэтую няўдзячную справу. А праз нейкі час я заўважыла, што ё-маё! З'явілася нашая вай-фай сетка. Вось так і жывем, новы мадэм так і не наладзілі (*мсціцельна* будзем клікаць экспертаў у госці))), затое стары запрацаваў))

П.С. а зараз я сяджу і кайфую ад "Акеана Эльзі". У мяне з ім звязаны даволі складаны перыяд у жыцці, але ж музыка крутая і адразу - пых - і ты на 5 ці 7 год таму адлятаеш. Ідзеш, вакол зіма, у цябе СД-плеер у сумачцы, у ім кружэлка МР3 з усёй падборкай ОЭ, у вушах вушы, сэсія, Гомель, бальніца... Цікава ці не прапусціла я іх альбом які новы...

музыка, маразм), хі-хі, ябландынка, думкі, пакупкі, памагіце, інэт

Previous post Next post
Up