Nov 08, 2012 00:23
Сёння давялося даволі шмат прайсці па Вільне ў тым месцы, дзе я амаль ніколі не была. Звычайна я з першага разу не магу ўзагадаць, але тут выкарыстала метад "кропкавага запамінання" (с) (толькі што прыдумала тэрмін, думаю, ёсць нейкі больш навуковы), як аказалася, - вельмі эфектыўны.
Калі назад ішла, праз кожныя пару метраў бачыла гэтая "кропкі" - нейкі будынак замаляваны, крама, крама з пласцінкамі адмыслова прыклеенымі, плошча яйка і г.д. Спакойна дайшла да гатэлю, хаця спачатку хвалявалася.
Карацей, фішка такая, калі ідзеце па незнаёмым ці малазнаёмым горадзе ўпершыню і трэба потым вяртацца, не бяжыце, ідзіце спакойна і рабіце зарубкі, кідайце хлебныя крошкі)) ... для памяці.
жыццё,
падарожжы,
вільня,
Літва,
думкі