Прыкол, праблема, пытанне і пазітыў

Sep 29, 2012 18:56

1. Сёння яшчэ раз зразумела, што цяжка быць чалавекам, якога запамінаюць. Зайшла я ў Дэльту (крамка ў падземным пераходзе на Я.Коласа). Там ёсць танныя навушнікі. Трэба адзначыць, што я іх там не набываю ўжо гады тры, як грошы з'явіліся на нешта больш прыстойнае))) А тут прадаўшчыца так адразу радасна:
- Добры дзень.
Я спачатку не дагнала, што яна мяне пазнала)) Думаю, можа дзень у яе добры)))
Кажу:
- Можа падкажаце навушнікі нейкія прыстойныя, але не вельмі дарагія?
Вой, кажа:
- Вы ж лепей мяне ведаеце, вы, пэўна, іх ужо ўсе перанасілі.
Да мяне дайшло: пазнала))) Пачынаю ўсміхацца, тыпу не, лепей падкажыце вы.
А вось тут ужо пачынаецца нясмешнае))

2. Аказалася, што навушнікі мне нефіга не дапамогуць. Падобна, што за 3 ці 4 гады тупа расшаталася гняздо. Цяпер ня ведаю што рабіць, ці то спрабаваць рамантаваць: ходзяць чуткі што тэарэтычна гэта рамантуецца. Калі нехта з тых, хто дачытаў да гэтага месца ведае дзе і як... )) падкажыце.

Але ёсць у мяне падазрэнне, што гэта будзе зрабіць праблематычна. Гэты плеер жалезны напалову і запаяны)) Акрамя таго шкло трэснутае)) Таму, магчыма, буду праз тыдзень шукаць плеер. Патрабаванні: добрая якасць музыкі і ёмістая батарэя. За гэты тры гады зразумела, што мне ні экран асабліва не патрэбны на плееры ні тым болей відэа. калі нехта ведае нешта бюджэтам да 100 бакаў, райце.

3. Пытанне такое. Чаму калі ў беларускіх мужчынаў баліць зуб, яны ідуць да стаматолага. А калі ламаецца мэбля, яны клічуць сяброў і думаюць, што адрамантуюць як у майстэрні і нават круцей?

4. З пазітыву: сёння пратусаваліся на пікніку каля Цнянцы. І надвор'е было добрае, і кампанія прыязная. Пазнаёміліся з вядомымі ў вузкім коле Федзяй-фатографам і Куперам))) І іншымі таварышамі.

ябландынка, жыццё, асабістае, пазітыў, думкі, негатыў, памагіце

Previous post Next post
Up