Педагагічны эксперымент...

Sep 24, 2012 00:52

... пачаўся ў нас. Дамовіліся, што не сядзім з Наськай з вурокамі (робіць сама, прыходзіць з пытаннямі і паказваць як зрабіла), не нагадваем ёй па 10 разоў, аналагічна з гурткамі. Спачатку яна стрэманулася, цяпер пакуль нармальна. Будзем вывучаць, ці пацягне і ці знізіцца паспяховасць. А што? У гімназію паступіла, цяпер можна. Я яшчэ ў мінулым годзе хацела нешта такое ўчыніць.

П.С. прыгожанькі такі новы рэдактар пастоў ЖЖ, але няма ілюстрацыяў пад настроямі і нельга абраць малюнак для перапоста на фб. недахопы, вярнулася на стары варыянт.

асабістае, наська, вучоба

Previous post Next post
Up