Aug 28, 2012 02:36
Сёння ўвечары Наську чакала цяжкая праца. Давялося перамерыць усё адзенне, каб даведаца, з чаго яна за лета вырасла (куча з чаго вырасла, яшчэ частка з чаго амаль вырасла, але другое мы пакінулі))) было шкада пазбаўляцца ад ўсяго гардэробу разам)).
Яна ўжо і плакала і смяялася, але пад маім "чуткім рукаводствам", справа ішла да канца. І вось пасля чарговага плачу-пратэсту яна папрасілася папіць, ўселася на стул і перад тым, як адхлябнуць зялёнай гарбаты заявіла:
- Мне трэба папіць. Трэба ж, каб было з чаго слязам з'яўляцца )))
П.С. цікава было б запацентаваць сыходзячы з гэтага "слёзы са смакам зялёнай гарбаты", апяльсінавага соку ці ванільнага марозіа))))
жыццё,
наська,
хі-хі