Aug 08, 2012 13:07
У маім ЖЖ у чарговы раз зляцеў дызайн і я вырашыла, што можна ж упершыню за некалькі год яго змяніць. Аказалася, што дарма. Дызайнаў добрых для ЖЖ, як не было, так і няма... палезла ў тэматычныя кам'юніці, англамоўныя - амаль мёртвыя, расійскія - клепаюць у генератары дызайнаў. Плюс хацелася захаваць бакавую панэль. Прадмудохалася з вечар і палову раніцы, у выніку пакінула гэты. Не супер-пупер, але больш-меньш.
З сумам думаю пра вордпрэс - там столькі дызайнаў і кошты на платныя прымальныя. А ў ЖЖ - проста афігець можна.
П.С. у ФБ бы колер зменіла на аранжавы ці зялёны))) А ў астатнім маё жаданне да змену дызайну задавальняе змена фоткі ў шапцы. У твітэры бываю рэдка)) але фонавы малюнак мяняла два разы. У яблоге змяніла шапку. Пра аднаглазнікі і вконтакце маўчу - няма там прасторы для дызайну)))
негатыў,
памагіце,
ЖЖ