Нашае Купалле (фоты і пару словаў)

Jun 25, 2012 16:42

Калі камусьці распавесці, што бывае купалле, якое пачынаецца ў абед, а сканчаецца ў 20 гадзінаў... то ведайце, і так бывае. Асабліва ў нас.
22 чэрвеня мы з прапановы Веранікі Лебедзь накіраваліся ў Вязанку. Асаблівая гісторыя, як мы вяла шукалі, ці святкуе хаця б нехта купалле з 21-22-23, доўга акрамя Строчыцаў нічога не траплялася. Асаблівая гісторыя, што ў Вераніцы тэрмін ўжо вось-вось (хутка будзе новы Лебедзь))) і мы жартавалі наконт бліжэйшай да Вязанцы радзільні (ну і прыватна кажучы, гэта адна з прычынаў, чаму не свяціла гэтым жа складам накіравацца на ноч з 6 на 7).
І зусім асаблівае, што пра нас думалі арганізатары, калі мы прыйшлі ў 17 і ў 20 сыйшлі не дачакаўшыся ніякіх прыкметаў свята)) Хаця не, вось... была гэтая мілая лялька.

From new

Першы значны аб'ект, які мы пабачылі ў Вязанцы быў музей Купалы. Наська, якой Купала вельмі падабаецца, вельмі хацела трапіць унутр, але музей быў толькі-толькі зачынены.

From new
Унутры сядзеў міліцыянт))) калі я яго фоткала ён даслаў праменьчык ыыы незадаволенасці (і словы нас нельзя фоткаць), я забыла пераключыць ІСО і ён не размыліўся прама ўжо ў гатовым кадры)). Таму мы пашляліся навокал.

From new
Паша з Наськай спусціліся за трохі заросшага пруда, які быў побач.

From new

From new

From new
А вось трохі іншыя ракурсы пруда. Вось што я мела на ўвазе пад прыгожымі краявідамі.

From new
Наська вывучае камень з вершам. Да слова, менавіта па ім мы пазналі ці па тым масту ідзем на купалле. Вось такі вось арыентыр, амаль казачны.

From new
Вось такі вось утульны лагер разбілі ўдзельнікі святкавання. Нашага намёта там няма, бо начаваць мы збіраліся толькі ў выпадку катастрофы)) (я нават з сабой нэтбук захапіла на гэты ж выпадак)

From new
Потым мы пайшлі шляцца па наваколлі з пашам, бо Наська зладзіла страйк і ў выніку большую частку часу тусавалася з Веранікай, бо сыйшлі мы досыць надоўга.

From new
Штука была вельмі дзіўная, калі спачатку пад гэтымі балкамі можна было праходзіць, не прыгінаючыся, то потым яны станавіліся ўсё ніжэйшымі і даводзілася... У мяне (не ў мяне а ў пашы) нават фоткі былі, якія падцвяджалі, але праз іх нізкія мастацкія якасці))))) яны былі знічтожаныя.

From new
Дарэчы, яшчэ адзін вынік нашай сумеснай прагулкі - нечакана вялікая колькасць фотак Пашы, а не Насьцы.

From new
А потым я палезла ў ваду))) Гэтага кадру ў мяне няма таму вось, другі прыгожы краявід

From new
Калі мы вярнуліся, Веранікі і Наські яшчэ не было (збіралі кветкі). мы хутка нарабілі бутэрбродаў і аказалася, што на свежым паветры прагаладаліся і пад'елі амаль усё, што ўзялі з сабой.

From new
А вось частка сабраных кветах. Нажаль, сплесці з іх нічога не паспелі пакінулі гаспдарама свята. А нам трэба было ўжо рухацца ў бок станцыі.

From new
На развітанне сфоткала ляльку

From new
І кола

From new
І Вераніку

From new
(у альбоме пікасы ёсць не вайшоўшыя ў топ. але ўсё роўна нічога сабе такія фоткі)))

падарожжы, святы, асабістае, вязанка, фота

Previous post Next post
Up