Справы маскоўскія

May 19, 2012 01:23

Нечакана някепска з'ездзіла ў маскву. пэўна таму што не паддавалася на правакацыі і з большага хадзіла сама па сабе, не так ужо каб і хутка, шмат чытала кніжку каля розных фантанаў)) Наведала пару самых вядомых кніжных крамаў. Я не рабіла нічога з таго, што раблю звычайна: фактычна не фоткала, так і не вылезла ў інэт і не папрацавала.


From MaskvaГэта я ў гатэлі)) Гатэль нам трапіўся трэшавы. Не пытайцеся ягонай назвы... дзесьці на кузнецкім масту. Там пастамент для ложка (што добра), паралонавыя матрацы (што жахліва) і шкляная сценка ў ваннай (што дзіўна). Але ў прынцыпе было чыста і даволі прыстойны персанал (хаця і глупы месцамі))

[+3]

From Maskva
Ноччу мы забегаліся і пабачылі вось гэта. Цалкам пусты эскалатар маскоўскага метро. Некаторыя скажуць, што немагчыма, а мы вось бачылі.

From Maskva
Стэнд у Бібліяглобусе з беларускімі кніжкамі. Эклектыка))) Але ніжэй ёсць яшчэ, нават трохтомны акадэмічны слоўнік 2005 году друку.

From Maskva
Разетка ў расійскім цягніку. схадзіце, схадзіце, папрасіце ўключыць смерць для сваёй мабілцы)))


Я так нагулялася па Тверской ад Ахотнага раду да Пушкінскай, што здолела ўцямна патлумачыць, дзе там уваход у метро)))

Але ўсё роўна была ўсцешаная, калі паехала дадому)) Ушчэнт стаміўшыся) І так дарэчы і не вырашыўшы праблему, якую спрабую вырашыць ужо некалькі паездак у Маскву)) Задаўбалася.

Аня! дзякуй за кампанію))) усім астатнім дзякуй за сустрэчы.

падарожжы, пазітыў, негатыў, фота, масква

Previous post Next post
Up