Да тэмы беларусаў на маршы мільёнаў

May 07, 2012 02:18

Зараз скажу спрэчную штуку. Падрыхтаваліся? Мяне вось не торкае ад 500 беларусаў на маршы мільёнаў. Тры прычыны, чаму:

1. Як я ўжо казала, беларусам на такія мерапрыемствы можна ездзіць пасля навядзення парадку дома (у вас яшчэ няма дэмакратыі? тады мы ідзем да вас! )))

2. Акцыя, на мой погляд, атрымалася сваеасаблівая. Я б хутчэй накіравалася на перадвыбарныя акцыі, яны хаця і былі без выразных палітычных лозунгаў, але пры гэтым былі з вельмі прыстойным складам. А на марш мільёнаў прыйшлі вельмі розныя палітычныя групоўкі і некаторыя палічылі немагчым свой удзел. (і пры гэтым на акцыі перад выбарамі прыехаўшы спецыяльна Лябедзька не атрымаў нават слова).

3. Я ўжо ня ведаю, хто былі гэтыя беларусы і наколькі іх дакладна палічыла незалежная газета, адное ведаю дакладна: калі б я ведала, што ў Маскве могуць сабрацца 500 беларусаў з дыяспары, якія прыйдуць на акцыю з бчб сцягамі, я б моцна ўсцешылася. А спецыяльна туды ехаць оО.

Заклікаю задумацца, ці шмат было сярод мітынгуючых прыбалтаў, украінцаў і, напрыклад, ізраільцян, якія спецыяльна прыгналі з сваіх краінаў? А беларусы былі. Гэта, напэўна, праявы беларускай імперыялістычнай ідэі))))) Ужо прамаўчу пра "малодшых братоў", якія хочуць спрычыніцца да з'яўлення дэмакратыі ў Расіі. (калі і з'явіцца, то толькі дзякуючы самім расіянам)

Пры якіх умовах я б накіравалася на акцыі пратэсту ў Маскве? Па-першае, калі б была грамадзянкай РФ. Ужо будзьце ўпэўненыя, стаяла б на плошчы, бо, спадзяюся, нікуды б не прафукала свае дэмакратычныя прынцыпы.

Другая прычына, калі б у Расіі быў абраны адзіны кандыдат ад апазіцыі, які б афіцыйна (!) запрасіў прадстаўнікоў беларускай апазіцыі паўдзельнічаць у мітынгу. І пажадана не толькі беларускай, а яшчэ нейкіх іншых суседзяў.

(П.С. рэтрансляцыя, падаецца, запрацавала. Дзякуй, усім хто хваляваўся)))))))

думкі, палітыка, масква, Беларусь-Расія, маразм)

Previous post Next post
Up