Пілі піва, памінулі Кавалёва

Mar 18, 2012 00:44

Чалавека, які сутыкнуўся з дзяржаўнай машынай і яна яго змалола. Як аказалася, можна было памінаць і Канавалава. Толькі сёння разважалі, ці можа ён атрымаць за сваё маўчанне і прызнанні нейкія бонусы ў выглядзе некалькіх месяцахў жыцця? Аказалася, што ў гэтым сэнсе дзяржава непадкупная - сведкаў пакідаць ня хоча.

*** можна было памінуць і ахвяраў, якія таксама сутыкнуліся з беларускай дзяржаўнай машынай, і яна іх перамалола. Спачатку не здолела абараніць, а потым знайсці вінаватых у іх смерці. *******

Кавалёў і Канавалаў, я ўпэўненая, уняслі з сабой ў магілу страшныя таямніцы. Спадзяюся, мы яшчэ дабярэмся да архіваў КДБ і прачытаем сапраўдную падаплёку гэтай справы.

Вось яшчэ што цікава. Мне падаецца, што ў беларускай дзяржавы атрымалася нешта цалкам супрацьлеглае іх першапачатковым мэтам: хацелі ўсіх упэўніць, што гэта тэрарысты, а ў выніку збою і ніякаснага даследвання... Вы калі-небудзь бачылі, каб кагосьці з пакараных смерцю ў Беларусі нехта абараняў акрамя праваабаронцаў?

П.С. да, справа мяне ўзрушыла. нават сорамна чытаць чарговыя заклікі спыніць выкананне смяротных выракаў. Ёсць адчуванне, што мы, беларусы, у нечым вінаватыя. Бо не адстаялі, не запатрабавалі...

І не кажыце, што я кагосьці абяляю. Я проста ня ведаю, што там было насамрэч. А павінна была б ведаць. І кожны ў Беларусі павінны ведаць настолькі добра, каб сказаць: "І я ведаю, я ўпэўнены". А пакуль гэтага не адбылося, нельга было іх растрэльваць. Калі б для гэтага спатрэбілася б цэлае жыццё, то столькі яны і павінны былі жыць.

узрыў, думкі, негатыў, r.i.p., Беларусь, маразм)

Previous post Next post
Up