Серыялы і парадоксы

Feb 22, 2012 23:50

Выйшла зараз я на паляванне - шукала інфармацыю наконт таго, калі з'явяцца новыя серыі "Інтэрнаў". Вынікі мяне не ўсцешылі, але зараз не пра тое.

Знайшла, што адзін з тых, хто задае гэтае пытанне ў ЖЖ - Ахлабысцін. )) Гэта мне падалося забаўным. Доўга думала ці зафрэндзіць яго - блог у яго дзіўны. Але калі знайшла ў яго на старонцы "Ня быць скотам" Ляпісаў і ніжэй словы з прапановай перакласці, не стрымалася і зафрэндзіла) паглядзім ці будзе ў яго яшчэ нешта новае.

П.П.С. даааа... улічваючы моўную сітуацыю ў Беларусі, я фанацею па замежніках, якія разумеюць беларускую мову. Мне ўдвая цікавыя расіяне, якія не адмаўляюцца нават карыстацца аўтаматычным перакладчыкам, каб гэта зразумець. Улічваючы стаўленне да блізкрародасных моваў большасці з іх.

музыка, думкі, беларуская мова, ЖЖ, кіно

Previous post Next post
Up