Feb 17, 2012 15:21
Некалькі месяцаў таму тэарэтызіравалі як хутка крызіс выкліча павялічэнне сацыяльнай няроўнасці паміж беларусамі. Па ідэі ўжо ж. У сэнсе я ўжо сутыкалася з праявамі (расповяды тое, што есці няма чаго, а вы тут па кавярнях... як людзі цалкам спакойна выстойвалі па 4 гадзіны ў чарце дзеля больш таннага мяса і г.д.).
Учора сутыкнулася з канкрэтнай сумай, якая выклікае зайдрасць у беларускага ... ммм. Ну вось пьяненькага, бяззубага мужыка гадоў 40 у плацкартным вагоне цягніка. (Буээ) Гэта 100 даляраў.
Ён адразу налічыў, што гэта 1 мільён 800 тысячаў. Потым у яго галаве закруціліся думкі наконт "як жа гэта трэба працаваць", каб нешта набыць набыць за гэтыя грошы. Ну і ў завяршэнні - каронны аргумент "у меня рабёнак есть і он тоже такое хочет".
(Размова цалкам выпадкова тычылася майго букрыдэра))))) І мне вельмі хацелася выказаць ветлівае непаразуменне з заявай, што і мужык, і ягонае дзіцё ўмеюць чытаць. Так ужо здарылася, што я з цяжкасцю пераношу п'янае быдла).
Выснова з гэтага адная: трэба быць больш асцярожным з тэхнікай. Беларусы звыкліся за апошнія гады, што ноўты і мабілкі - гэта не так дорага і асабліва нікому няма патрэбы за іх нападаць (можа за выключэннем гапаты і ман'якаў). А сітуацыя паціху мяняецца.
жыццё,
грамадства,
думкі,
Беларусь