Jan 02, 2012 00:28
Што не кажы, гэтая сустрэча Новага года атрымалася зусім для мяне незвычайная: сустрэлі яго ў Гомелі, наведалі сяброў, я без голаса))) (але ўжо лепей). Наслухаліся песняў на АНТ - дарэчы, някепска ж пераспявалі хіты, і нават было шмат на беларускай. Цяжка прадказаць, які цяпер мяне чакае 2012...
Калі азірнуцца назад, то ў мяне быў роўны год. Не было ніякіх звяршэнняў, зменаў... Але ў Беларусі... І важных пазітыўных падзеяў я і не ўзгадаю.
Таму... эх, хочацца, каб наступны год быў лепшы. хай сбудуцца ўсе нашыя жаданні, у тым ліку і пра вольную, багатую, шчаслівую Беларусі))
пазітыў,
думкі,
негатыў,
новы год,
свята