Dec 15, 2011 02:44
1. Сёння... я нарэшце перастала адчуваць сабе пахмельным трусом, якога стукнулі па галаве пыльным мехам. У сэнсе мне рэальна стала лепей. Я так і не зразумела з чаго гэта мой арганізм так моцна падкасіўся ад звычайных для мяне сімптомаў. Але тым ня меньш памучалі мяне гэтыя сімптомы па поўнай з пятніцы)) Буду далечвацца. Бо на канец гэтага тыдню і пачатак наступнага багата планаў.
2. Напаўзла сёння на кучу кніжак, якія Амазон бясплатна дасылае і ў "Еўропу". Без усялякіх там аплатаў за трафік. Скачала сабе штук 10 дзіцячых кніжак на ангельскай мове + Шэрлака Холмса і Тома Сойера. Ужо і ня ведаю, нешта я ня так даўно рылася ў тым жа спісе і куча ўсяго было проста платна ці недаступна для майго рэгіёна. Спрабавала ўзгадаць ці не мяняла я краіну, дык падаецца не. Можа, гэта нейкія калядныя падарункі?)))
У любым выпадку з маёй хуткасцю чытання на ангельскай мове гэтага асартыменту мне хопіць аж да новых калядаў... Слоўнік ангельска-рускі ўжо паставіла... Шкада, што англ-бел я ня ведаю як зрабіць)) Буду паціху разбаўляць Джордана англамоўнымі дзіцячымі кніжкамі))))
асабістае,
пазітыў,
думкі,
пакупкі,
кніжка,
падарункі,
хваробы