Учора здзейсніла самае кароткае падарожжа ў Маскву)) Атрымалася даволі-такі глупа і смешна))) Я спецыяльна запытвалася ў цётцы на касах на вакзале (калі што міжнародныя касы,бландынка)) калі прыбываюць цягнікі. Па ад'езду была магчымасць абіраць, але позні ад'езд мне спадабаўся, бо магла яшчэ папрацаваць. Ну і яна вазьмі і скажы - цягнік Брэст-Масква прыбывае ў 13.35. Мне гэта падалося зручным - пасплю падаўжэй))) Потым зраблю справу, сустрэнуся можа з кім і паеду дадому)) Таму квіток назад я ўзяла на 19.19. ))
Ну вось едзем-едзем мы, едзем-едзем і ніяк не прыедзем. Я пачала хвалявацца))))
квіток-та назад набыты. А калі прынеслі квіткі (хвалявалася я доўга) - прыбыццё было пазначанае як 16.23. Аказалася што на ўсё-пра ўсё ў мяне 3 гадзіны. За гэты час я паспела:
* паездзіць на дзвух лініях метро. (дарэчы захаваліся тры паездкі на картцы, каму трэба тэлефануйце - дзейсныя яшчэ 45 дзён)
* перабяжаць па шэсці пераходах. трапіць у пробку на адным з пераходаў (ішлі хвілінаў 10 прапіхваючыся на экскалатар, яны паціснулі маю піццу))
* прайсціся па Тверской.
* зрабіць справу.
* пастаяць непадалёк ад Чырвонай плошчы.
* набыць два магніцікі))
* прабегчыся па ГЦ Ахотны рад у пошуках смешарыкаў))) не знайсці іх.
* зайсці ў кавярню, пад'есці за 20 хв. і забраць з сабой піццу (дарэчы, гэта была Эль Паціа)
* пастаяць пад цягніком хв. 20.
Што вы думаеце, якую я вынесла з гэтага навуку?
1. пераправяраць словы касірак))
2. Не браць квіток назад. Да-да-да. я з'яўляюся прывержанцам такога перасоўвання па планеце. Маю на ўвазе не запланаваныя за сто год падарожжы, а менавіта кароткія паездкі кудысьці, калі час ёсць. Вось не вазьмі я на 19.19 квіток - узяла бы на любы іншы цягнік і не хвалявалася так.
Самае смешнае, што пры маёй нелюбові да Масквы мне як раз было дастаткова трох гадзін. Хіба што сустрэчы не атрымаліся. Але ўсё ж цяжка з сутак 20 гадзінаў правесці ў цягніку. Асабліва ў плацкарце па дарозе назад (мужыкі, ну ей Б-гу, мяняйце вы хаця б зрэдку шкарпэткі!)
Ну а цяпер да іншых навінаў
1. Інэт у нас вярнуўся. І ттт з значна лепшымі хуткасцямі. Ужо ня ведаю, ці то раней забыліся нам іх прадаставіць, ці то зараз забылі адрубіць, але ўра-ура.
2. Сяргей Н., мне прыснілася, што ты пазваніў і сказаў, што прыездзеш у Беларусь. Вось так вось натуральна блін))) Але малаверагодна, што ты дасюль дачытаеш і даведаешся пра мой сон))) а пісаць лянота.