Oct 29, 2011 23:24
Усе карты раскрытыя, падарунак уручаны мужу, таму можна ўжо пра гэта напісаць.
У гэтым годзе па прычынах не вельмі ад мяне залежных я адмовілася ад задуманных сто год таму пакупак у якасці падарунка мужу і вырашыла абраць больш танны варыянт - уражанне.
Калі проста казаць - вы праплочваеце картку, пры актывацыі якой атрымальнік падарунка атрымлівае не рэч, а дзеянне. У маім выпадку я шукала нешта накшталт масажу)) ці лазні. Але ёсць розныя майстар-класы, падарожжы... карацей, як звычайна ўсё залежыць ад таго, колькі грошаў вы можаце сабе дазволіць змарнаваць.
Сядзім мы з наськай калупаемся ў розных там экзатычных відах масажу, абіраем. Я вагаюся паміж нейкім там усходнім масажам, турэцкай лазняй на дваіх і лазняй на тры гадзіны з масажам. Без усялякай задняй думцы збіраюся даслаць мужа на лазню)) І тут у справу ўступае наська. Кажа:
- Не, так справа не пойдзе. Там масаж бывае робяць цёці. Вам трэба ісці ўдваіх. А я на гэты час пайду да сяброўцы. )))
Вось так лазня на тры гадзіны стала "міні-спа на дваіх" (турэцкая лазня адвалілася, бо пішуць там басейн халодны моцна, вось онлайн-кансультант мне параіла). Нават самой цікава на якім узроўні гэта пройдзе) Можа, рызыкнём на наступных выходных))
святы,
асабістае,
пазітыў,
наська,
падарункі