Sep 11, 2011 00:45
Сяджу ў аўце. Я перыядычна вярстаю ўсялякія розныя рэчы) Зараз каляндар, думала, што амаль давярстала)) І тут замоўца каляндара дасылае за дзень (можа два) да здачы ў тыпаграфію - патрабаванні да фармату. Хаця я сумленна прасіла гэта зрабіць раней. Дык вось што атрымліваецца? Па шырыні меней на 8 см, па вышыні - на 10, хаця па вышыні мы піхалі-піхалі і заціснулі макет))
Хочацца сказаць у манеры савецкага плаката: Замоўца! Запытайся патрабаванні тыпаграфіі загадзя... інакш уся праца можа пайсці сабаку пад хвост))
Я так падумала, што хай шукаюць ці новую тыпаграфію, ці даганяльшчыка макета.
негатыў,
работа