Родная мова

Jul 08, 2011 14:18

Узнікла спрэчка наконт роднай мовы. Калі казаць тэрмінамі, то я прытрымліваюся кропкі гледжання ідэалагічнай - чалавек сам абірае, якую мову лічыць роднай. Мае суразмоўцы - інстынктыўнай - на якой мове крычыш ці размаўляеш у момант стрэсу, тая і родная.

Думаю я, што мой варыянт не 100%-ва правільны, але лічыць роднай мову, на якой лаяшся ці крычыш... карацей пра якую ўзгадваеш у кепскі час, таксама неяк няправільна.

***
А ўвогуле сумна. Упершыню за апошнія гады не паеду на Басовішча. Бо атрымалася накладанне сто год таму абяццанай паездкі на мора з дзіцём. Усім, хто паедзе, добрага адпачынку :-)

жыццё, падарожжы, пазітыў, думкі, негатыў, беларуская мова, басовішча

Previous post Next post
Up