Jun 16, 2011 16:49
Сёння седзячы ў банку выпадкова назірала трагікамічную сітуацыю. У банк заходзіць мужык гадоў 50 з жанчынай. Раздуваючыся ад гонару ён кажа:
- Я акцыянер, - прысаджваецца насупраць супрацоўніцы банка.
Па ходу справы ён распавядае, што не забіраў дывідэнты 12 год, што ён валодае 30 тысячамі акцый гэтага банку. У запале ён нават распавядае, што ўклаў у гэты банк 540 тысячаў даляраў (што пасля адыходу кампаніі падвяргаецца сумневу супрацоўніцамі банку - кажуць, максімум 540 даляраў маглі каштаваць тады гэтыя акцыі)...
Угадайце, колькі яму налічылі дыведэнтаў? :-) Правільна, 4 тысячы 200 беларускіх рублёў.
А мужыкі з сабой сакваяж металічны прынеслі... кажуць паддалі на радасцях. А ў выніку вынеслі з банку тры паперцы з раздрукоўкамі і накіраваліся ў іншую інстанцыю змагацца за свае дыведэнты. Нешта мне падказвае, што гэта ўсё бессэнсоўна.
грамадства,
негатыў,
эканоміка,
Беларусь,
маразм),
хі-хі